История || Грудиновский дворцово-парковый ансамбль

 

 

 

Грудзiнаўскi палацава-паркавы ансамбль, помнiк архiтэктуры позняга класiцызму. Створаны ў 1-й палове 19-га стагоддзя ў вёсцы Грудзiнаўка (Быхаўскi раён) у маёнтку магiлёўскага графа Д.Талстога. Цэнтр кампазiцыi – палац, размешчаны на вяршынi узгорка, на паўночна-усходнiм схiле якога пладовы сад, на паўночна-заходнiм – парк. Мураваны будынак палаца мае цэнтрычную кампазiцыю, 2-павярховы квадратны ў плане асноўны аб’ём на цокальным паверсе накрыты 4-схiльным дахам i увянчаны купалам. Да тарцоў далучаны вузкiя 1-павярховыя пабудовы. У цэнтры галоўнага фасада выступае паўкруглая 6-калонная тэраса дарычнага ордэна; рызалiт завершаны 2-ступеньчатым атыкам. Планiроўка калiдорная, у цэнтральнай частцы шырокi вестыбюль з лесвiцай, над якiм размешчана парадная зала. Парк (плошча каля 6 га) пейзажнага тыпу з рэгулярнай партрэтнай часткай перад палацам. Перад паўднёва-заходнiм фасадам палаца партэр з глыбокiм штучным вадаёмам з фантанамi (захаваўся часткова) i дэкаратыўнымi пасадкамi елкi калючай блакiтнай, дуба звычайнага пiрамiдальнага лiпы крымскай. У ландшафтнай частцы парку выкарастана больш за 60 вiдаў дрэў i кустарнiкаў. Парк абмежаваны вадаёмам у нiзiне, з паўночнага захаду – масiвам лiстоўнiцы еўрапейскай, з паўночнага усходу – шпалерамi туi ciбiрскай i вольхi шэрай разрэзаналicтай.

_______________________________________________________

Архiтэктура Беларусi: Энцыклапедычны даведнiк. – Мн., 1993. с.188

_______________________________________________________

 вернуться к списку статей 

 

поделиться в

Hosted by uCoz

© Старовойтов С.В.